Прафсаюз шахцёраў Чэхіі падтрымаў шахцёраў «Беларуськалію»

Прафсаюз працаўнікоў горназдабыўной прамысловасьці, геалогіі і нафтавай прамысловасці Чэхіі выступіў з адкрытым зваротам да шахцёроў «Беларуськалію».
Мітынг падчас страйку ў Салігорску, 17 жніўня 2020 году. Фота Радыё Свабода

Мітынг падчас страйку ў Салігорску, 17 жніўня 2020 году. Фота Радыё Свабода


«Дзякуючы медыя і партнёрскім арганізацыям — гаворыцца ў звароце, — мы сочым, якім чынам па наказе дыктатара Лукашэнкі на „Беларуськаліі“ парушаюць вашы правы. Мы атрымалі інфармацыю пра затрыманні сяброў страйкаму Анатоля Бокуна, Сяргея Чаркасава, Рамана Бандараўца, Пятра Пячкурава, Аляксандра Новіка, Паўла Пучэні, Рамана Лявончыка і іншых.

Мы даведаліся пра геройскія ўчынкі Юрыя Корзуна і Алега Кудзёлкі, якія на знак пратэсту засталіся ў шахце, але былі гвалтам выцягнутыя ўгару. Ведаем пра ціск на шэраг вашых калегаў, якія прынялі рашэнне страйкаваць або выказаць сваю нязгоду іншай формай пратэсту».

Аўтары звароту выказваюць «павагу да асабістага гераізму ўсіх, якія рызыкуюць быць звольненымі з працы, страціць высокі статус і добры заробак з прычыны таго, што выказалі нязгоду з сучаснай палітычнай сітуацыяй у краіне. Страйк і выказванне поглядаў ёсць правам кожнага чалавека і ніхто не павінен перашкаджаць астатнім гэта рабіць».

У звароце выказваецца надзея, што намаганні шахцёраў Беларусі не будуць марныя.

Зварот падпісаў старшыня прафсаюзу Расціслаў Палічка.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: