Праваабаронцы назвалі колькасць затрыманых з пачатку перадвыбарнай кампаніі ў Беларусі

Яны налічылі больш за 700 чалавек.
Гэтыя дадзеныя прыведзеныя ў штотыднёвай справаздачы Беларускага Хельсінкскага камітэта і пазбаўленага рэгістрацыі праваабарончага цэнтра «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Праваабаронцы заяўляюць, што ўлады працягваюць палітыку рэпрэсіяў супраць удзельнікаў мірных сходаў, блогераў і палітычных актывістаў. З пачатку кампаніі колькасць затрыманых склала не менш 703 чалавек, з якіх 129 былі арыштаваныя і 252 аштрафаваныя.

У краіне, паводле звестак праваабаронцаў, 24 палітвязні.

У справаздачы таксама ўказана, што ўмовы выбарчай кампаніі не адпавядаюць міжнародным стандартам сумленных, дэмакратычных выбараў, а адзін з патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты, дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, фактычна ўжо пачаў актыўную кампанію з выкарыстаннем дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама рэсурсаў выканаўчай «вертыкалі».

Праваабаронцы таксама атрымалі адказ ад ЦВК на свае прапановы па павышэнні празрыстасці выбарчага працэсу, уключаючы працэдуру падліку галасоў. У Цэнтрвыбаркаме заявілі, што прапановы патрабуюць унясення зменаў у Выбарчы кодэкс.

Паводле Заўтра тваёй краіны

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: