Праваабаронцы пра датэрміновае галасаванне: «Выбарчы працэс недаступны для незалежнага назірання»

Кампанія назірання «Праваабаронцы за свабодныя выбары», якую ажыццяўляюць Беларускі Хельсінскі камітэт і Праваабарончы цэнтар «Вясна», прааналізавала пачатак датэрміновага галасавання, паведамляе Радыё Свабода.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары» вылучылі 618 назіральнікаў на ўчасткі для галасавання, з якіх 93% акрэдытаваныя ва ўчастковыя выбарчыя камісіі.

Пры гэтым абсалютная іх большасць (94,5%) ня трапіла ў квоты назіральнікаў, вызначаных

Цэнтравыбаркамам 22 ліпеня ў сувязі са «складанай эпідэмічнай сітуацыяй». Іх акрэдытавалі пазней, чым першых трох (пяць) назіральнікаў і не дапусцілі да назірання.

34 назіральнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» (5,5% ад агульнай колькасці акрэдытаваных) уключаныя ў графікі назірання на пэўны час і толькі 2 – на працягу ўсяго перыяду выбараў і падліку галасоў.

Большасць дапушчаных на ўчасткі назіральнікаў прадстаўлены прадзяржаўнымі грамадскімі аб’яднаннямі і былі зарэгістраваныя адразу пасля ўтварэння камісій 24-25 чэрвеня.

Як падсумоўваюць праваабаронцы, уведзеныя пастановай ЦВК № 115 квоты назіральнікаў на выбарчых участках зрабілі выбарчы працэс цалкам недаступным для незалежнага назірання і непразрыстым. Гэта парушэнне аднаго з асноўных прынцыпаў правядзення дэмакратычных выбараў.

Відавочна, пастанова, якая абмежавала колькасць назіральнікаў, не была скіраваная на прафілактыку пандэміі, а мела за мэту спыніць незалежнае назіранне – шмат хто з сяброў камісій і праўладных назіральнікаў не выконвае рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: