Прэтэндэнтаў на статус «адзінага кандыдата» ад апазіцыі – шасцёра

Намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч 16 лютага апошнім падаў заяўку на ўдзел у апазіцыйных праймерыз.
Лідары апазіцыі падчас абвяшчэння праймерыз. Фота svaboda.org

Лідары апазіцыі падчас абвяшчэння праймерыз. Фота svaboda.org

Да яго заяўкі падалі экс-дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая, сустаршыні БХД Павал Севярынец і яго аднапартыйка Вольга Кавалькова, кіраўнік руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч і выконваючы абавязкі старшыні АГП Мікалай Казлоў. Канчатковы спіс прэтэндэнтаў плануюць абвясціць 4 сакавіка.

Згодна з правіламі ўдзелу ў праймерыз, кожны прэтэндэнт павінен быў зрабіць унёсак у эквіваленце 500 еўра і выступаць за:

- незалежнасць Беларусі і супраць дыктатуры;
- абарону сацыяльных і эканамічных правоў грамадзян;
- выхад з АДКБ і дагавора аб Саюзнай дзяржаве;
- развіццё беларускай мовы і культуры;
- свецкасць дзяржавы – павінен паважаць правы вернікаў і не выступаць з заявамі, «якія супярэчаць традыцыйным поглядам на сям'ю і грамадства».

Выбары «адзінага кандыдата» ад апазіцыі на прэзідэнцкую выбарчую кампанію-2020 пройдуць паводле рэйтынгавай сістэмы. Паміж прэтэндэнтамі размяркуюць пэўную колькасць пунктаў на падставе інтэрнэт-галасавання, галасавання ў рэгіёнах і дэлегатамі Кангрэсу дэмакратычных сілаў. Ён запланаваны на другую палову траўня, менавіта там і назавуць прозвішча «адзінага»,

Нагадаем, прэзідэнцкія выбары павінны адбыцца не пазней за 30 жніўня гэтага года.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: