Прэзідэнт Эстоніі: ЕС не павінен прымаць электрычнасць з Астравецкай АЭС

Калі ў кошт электраэнергіі з Беларускай АЭС не ўнясуць прыродаахоўныя рызыкі, то Еўрасаюз не павінен прымаць яе на свой рынак. Такое меркаванне выказала новы прэзідэнт Эстоніі Керсці Кальюлайд, перадае ru.delfi.lt.

Фота: DELFI

Фота: DELFI


«З Астраўцом відавочная праблема, калі ўсе выдаткі, уключаючы выдатак на прыродаахову і рызыкі, не ўключаныя ў цэнавую формулу. У такім выпадку Еўропа не павінна прымаць такую ​​электраэнергію на свой рынак», — заявіла Кальюлайд пасля сустрэчы з прэзідэнтам Літвы ў Вільні.

Літоўскія эксперты па энергетыцы выступаюць супраць энергіі з Беларускай АЭС з некалькіх прычынаў. Па-першае, станцыя будуецца, маўляў, без выканання патрабаванняў бяспекі. Па-другое, у размешчаных на ўсход краінах выкарыстоўваюцца больш нізкія патрабаванні прыродаахоўнай і будаўнічай бяспекі. Таму кошты на электраэнергію на такіх АЭС ніжэйшыя, чым у ЕС, дзе выкарыстоўваюцца больш высокія стандарты.

Дарэчы, афіцыйны Мінск адхіляе прэтэнзіі Вільні як неабгрунтаваныя.


Паводле euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: