Прэзідэнт Польшчы: Мы павінны быць гатовыя станавіцца на абарону Беларусі

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда на сустрэчы з прэзідэнтам Румыніі Клаусам Ёханісам заявіў, што Еўропа павінна быць гатовая да таго, каб абараняць Беларусь, перадае «Белсат».

Анджэй Дуда. Фота: Martin Divisek / EPA



«Мы б вельмі хацелі, каб Беларусь ішла ў кірунку дэмакратыі, каб яна заставалася суверэннай і незалежнай дзяржавай. Мы б хацелі, каб памкненні беларускага народа і ўсіх, хто жыве там, былі зрэалізаваныя. Але сітуацыя такая, якая ёсць. Мы павінны быць гатовыя станавіцца на абарону Беларусі на міжнародных пляцоўках»
, — заявіў Дуда.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: