Прэзідэнт Польшчы сустрэнецца са старшынёй АБСЕ, абмяркуюць становішча палякаў у Беларусі

Анджэй Дуда абмяркуе са старшынёй АБСЕ, «як можна выкарыстаць інструменты міжнароднага ціску, каб спыніць пераслед палякаў, і як можна паспрыяць трансфармацыі Беларусі».
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда на наступным тыдні сустрэнецца са старшынёй Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе Хельгай Шмід. Тэма сустрэчы — становішча палякаў у Беларусі, паведамляе www.polskieradio.pl.

Кіраўнік Бюро міжнароднай палітыкі прэзідэнта Кшыштаф Шчэрскі распавёў тэлеканалу TVP Info, што гэта будзе працяг тэлефоннай размовы, якую раней Дуда правёў з кіраўніцай АБСЕ: «Сустрэча адбудзецца ў Варшаве. Прэзідэнт і спадарыня Шмід абмяркуюць, як можна выкарыстаць інструменты міжнароднага ціску, па-першае, каб спыніць пераслед палякаў, каб Лукашэнка перастаў саджаць іх у турмы. А па-другое, як можна паспрыяць трансфармацыі Беларусі да дэмакратычнай, свабоднай дзяржавы».

Мінула тры тыдні з моманту затрымання і ўзяцця пад варту ў Мінску лідараў польскай меншасці ў Беларусі. Былі арыштаваныя старшыня Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс і трое чальцоў праўлення галоўнай арганізацыі: Марыя Цішкоўская, Ірэна Бірнацкая і Анджэй Пачобут. Польскіх актывістаў абвінавацілі ў распальванні нацыянальнай нянавісці.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: