Прэзідэнт Сербіі адсутнічаў на адкрыцці Еўрапейскіх гульняў праз сцяг Косава

Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч прыехаў у Мінск, каб наведаць цырымонію адкрыцця Еўрапейскіх гульняў. Аднак на стадыёне «Дынама» яго не было.
aif.ru

aif.ru

Планавалася, што прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч будзе прысутнічаць на цырымоніі адкрыцця гульняў разам з прэзідэнтамі Малдовы, Грузіі, Азербайджана, прэм'ер-міністрам Расіі і іншымі.

Вучыч прыляцеў у Мінск і нават выклаў у сваім твітэры фатаграфіі з VIP-прыёму ў Палацы Незалежнасці, прысвечанага адкрыццю Гульняў.

Сербскае агенцтва навінаў паведаміла, што Вучыч на цырымоніі прысутнічае. Аднак на стадыёне прэзідэнта не было. Гэта пацвердзіў начальнік упраўлення па камунікацыях дырэкцыі Еўрапейскіх гульняў Аляксей Багдановіч.

Крыніца агенцтва РІА Навіны паведаміла, што Вучыч патлумачыў сваю адсутнасць на адкрыцці удзелам дэлегацыі з Косава.

Чытайце таксама: Прэзідэнт Сербіі прызнаў страту кантролю над Косава

У пятніцу раніцай стала вядома, што прэзідэнт Грузіі Саломэ Зурабішвілі, якая прыляцела у Мінск напярэдадні, вырашыла датэрмінова перапыніць свой візіт і вярнуцца ў Тбілісі з-за акцый пратэсту, якія праходзяць там, а пазней — што і прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў не прыляціць у беларускую сталіцу.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!