Прыхільнікі ДНР удзельнічалі ў шэсці «Несмяротнага палка» ў Мінску (ФОТАФАКТ)

Сярод удзельнікаў акцыі прарасійскіх актывістаў апроч партрэтаў Сталіна і франтавікоў мільгала сімволіка экстрымістаў з самаабвешчанай ДНР.
Фота Уладзя Грыдзіна

Фота Уладзя Грыдзіна

У кадр фатографаў трапіў чалавек ў саколцы ДНР, які прайшоў разам з «Несмяротным палком» ад плошчы Якуба Коласа да плошчы Перамогі. Ім аказаўся вядомы прарасійскі актывіст Зміцер Лемяшонак, колішні футбольны фанат, вядомы пад псеўда «Лемя».

Фота Сяргея Гудзіліна

Лемяшонак ужо раней прыцягваў увагу журналістаў праз свае чарнасоценныя погляды і падтрымку самаабвешчаных рэспублік, якія правакуюць канфлікт на ўсходзе Украіны. Сам ён з'яўляецца сынам святара і актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці Свята-Елізавецінскага манастыра ў Мінску. Ён жа ўдзельнічаў у бойцы падчас сустрэчы з крамлёўскім прапагандыстам Старыковым у сталіцы пару год таму.





Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Центральный навсегда
  • 2018-05-16 21:25:19
беснуются...

Каментаваць