Прыступкі будынку КДБ ператварыліся ў сцяну жалобы (фота)

Па прапанове лідара Маладога фронту Змітра Дашкевіча да галоўнага будынку КДБ прыйшлі людзі, каб ушанаваць памяць сваіх продкаў, закатаваных сталінскімі апрычнікамі.


Удзельнікі жалобнай акцыі моўчкі трымалі партрэты рэпрэсаваных, запальвалі знічы і ставілі іх на прыступкі параднага уваходу велічнага будынку, што сімвалізуе прыналежнасць нашай краіны да самай бесчалавечнай імперыі мінулага стагоддзя. Дзе-нідзе узняліся бел-чырвона-белыя сцягі.

Менавіта тут, у сутарэннях мінскай унутранай турмы НКУС, 79 гадоў таму, у адну ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году, былі расстраляныя больш за 100 лепшых прадстаўнікоў нацыянальнай інтэлектуальнай эліты — літаратары, дзяржаўныя дзеячы і навукоўцы.


У акцыі памяці ўдзельнічала каля 12 чалавек. Сярод прысутных былі заўважаныя Мікола Статкевіч, Марына Адамовіч, Зміцер Дашкевіч, Павал Пракаповіч, Максім Вінярскі, Наталля Гарачка-Басалыга, Вольга Мікалайчык, Ніна Багінская, Леанід Кулакоў. На большасць з іх былі складзеныя адміністратыўныя пратаколы. Была таксама правакацыя і спроба затрымання Паўла Пракаповіча.

Нагадаем, 29 кастрычніка грамадскасць адзначае ў Беларусі Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій. Агулам, паводле падлікаў гісторыкаў, ад сталінскіх рэпрэсій у Беларусі пацярпела ад 600 тысяч да 1,5 мільёна чалавек.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • тан
  • 2016-10-29 22:59:27
спасибо ВАМ настоящие БЕЛАРУСЫ
  • Astro Filosof
  • 2016-11-01 21:53:41
Дзякуй удзельнiкам акцыi.
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: