Пуцін, Меркель і Макрон абмяркоўвалі сітуацыю ў Беларусі

Уладзімір Пуцін, Эмануэль Макрон і Ангела Меркель правялі перамовы ў фармаце відэаканферэнцыі. Яны таксама абмяркоўвалі і сітуацыю ў Беларусі.

Сумесная прэс-канферэнцыя па выніках сустрэчы ў «нармандскім фармаце» 9-10 снежня 2019 года. Фота: прэс-служба прэзідэнта Расіі


Інфармацыя пра змест перамоў у беларускай частцы сціплая, адзначае REFORM.by. Паводле паведамлення прэс-службы прэзідэнта Расіі, Пуцін адзначыў недапушчальнасць вонкавага ўмяшання ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы.

У афіцыйнай інфармацыі Елісейскага палаца гаворыцца, што падчас перамоваў была адзначана неабходнасць інклюзіўнага дыялогу ў Беларусі.

Прадстаўнік федэральнага ўрада Германіі Штэфан Зайберт па выніках відэаканферэнцыі заявіў, што «канцлер і прэзідэнт Францыі выказаліся на карысць працэсу агульнанацыянальнага інклюзіўнага дыялогу і свабодных выбараў».

Таксама кіраўнікі Францыі, Германіі і Расіі абмяркоўвалі процідзеянне каронавірусу, у тым ліку расійскую вакцыну «Спутник V», сітуацыю ва Украіне, Лівіі, Сірыі, выкананне ядзернага пагаднення з Іранам і справу Аляксея Навальнага.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: