Пуцін не сустрэнецца з Лукашэнкам на саміце ў Душанбэ. Ён сыходзіць на самаізаляцыю

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паведаміў, што павінен сысці на самаізаляцыю праз выпадкі захворвання каронавірусам ў яго асяроддзі. У саміце АДКБ і ШАС у Душанбэ ён будзе ўдзельнічаць анлайн, паведамляе «Коммерсант». 

«Уладзімір Пуцін паведаміў, што ў сувязі з выяўленымі выпадкамі захворвання каронавірусам ў яго асяроддзі ён павінен на працягу пэўнага перыяду часу выконваць рэжым самаізаляцыі»,— паведамляецца на сайце Крамля. Расійскі прэзідэнт паведаміў пра гэта ў тэлефоннай размове з прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам.

Пра свой магчымы карантын Уладзімір Пуцін паведаміў напярэдадні. Аднак яго прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў растлумачыў, што пра самаізаляцыю кіраўнік дзяржавы сказаў «вобразна».

Нагадаем, што саміт у Душанбэ пройдзе 16 верасня. У ім чакаецца ўдзел не толькі Аляксандра Лякашэнкі і Уладзіміра Пуціна, а і прэм'ер-міністра Арменіі Ніколы Пашыняна, прэзідэнта Казахстана Касыма-Жамарта Такаева, кіраўніка Кыргызтана Садыра Жапарава, прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона і генеральнага сакратара АДКБ Станіслава Зася.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: