Пуцін прыедзе на закрыццё Еўрагульняў

Аляксандр Лукашэнка па тэлефоне запрасіў кіраўніка Расіі Уладзіміра Пуціна прыехаць у Мінск на цырымонію закрыцця ІІ Еўрагульняў.
topcor.ru

topcor.ru

Беларускі кіраўнік запрасіў калегу наведаць цырымонію закрыцця II Еўрапейскіх гульняў, якая пройдзе 30 чэрвеня. Як паведамілі ў прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі, Пуцін запрашэнне прыняў.

Апроч таго ў канцы гэтага тыдня Мінск наведае прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон, які таксама стане госцем цырымоніі.

Паводле naviny.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!