Пуцін і Лукашэнка падзякавалі адзін аднаму

У Мінску 11 лютага плануецца правесці сустрэчу ў «нармандскага фармаце» па Украіне. З просьбай аб арганізацыі дапамогі ў яе правядзенні да Аляксандра Лукашэнкі звярнуўся сёння прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін на сустрэчы ў Сочы.



Уладзімір Пуцін праінфармаваў Лукашэнку аб тым, што напярэдадні гэтай сустрэчы завяршылася яго размова з калегамі з Кіева, Берліна і Парыжа, у так званым нармандскім фармаце. «Мы дамовіліся аб тым, што пастараемся арганізаваць сустрэчу ў такім фармаце ў Мінску. Будзем арыентавацца на сераду, калі да гэтага часу атрымаецца ўзгадніць шэраг пазіцый, якія мы ў апошні час інтэнсіўна абмяркоўвалі», — адзначыў кіраўнік расійскай дзяржавы.
 
 
«Я прасіў бы вас дапамагчы нам правесці гэтую сустрэчу так, як вы рабілі гэта дасюль, ласкава прадаставіўшы мінскую пляцоўку для сустрэч на экспертным узроўні», — сказаў Уладзімір Пуцін, звяртаючыся да Аляксандра Лукашэнкі.
 
 
«Я ў курсе справы. Пётр Парашэнка патэлефанаваў мне некалькі хвілін таму», — адзначыў Лукашэнка.
 
 
«Я запэўніваю вас, што дзеля таго, каб было спакойна ў нашым з вамі агульным доме, усё ж такі гэта не чужыя нам людзі ў Данецку, на Данбасе, ва Украіне, мы будзем у Беларусі рабіць усё для таго, каб выйсці з той сітуацыі, у якую яны патрапілі», — сказаў беларускі кіраўнік.
 
 
«Можаце не турбавацца за мерапрыемствы ў Мінску, — адзначыў Лукашэнка. — Мы арганізуем ўсе, прыязджайце».
 
 
Уладзімір Пуцін таксама падзякаваў Лукашэнку «за дзеянні па ўрэгуляванні крызісу ва Украіне».
 
 
Ён таксама адзначыў, што на сустрэчы з беларускім калегам будуць абмеркаваны пытанні развіцця інтэграцыйных працэсаў, у тым ліку ў рамках Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС.
 
 
Беларускі кіраўнік таксама выказаў падзяку расійскаму прэзідэнту.
 
 
«Дзякуй, Уладзімір Уладзіміравіч, за запрашэнне, дзякуй за тое, што мне ўдалося трошкі перадыхнуць у гарах, падыхаць свежым паветрам», — заявіў ён.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: