Пуцінскі СПЧ будзе дамагацца экстрадыцыі Сафіі Сапега ў Расію

Савет пры прэзідэнце РФ па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека (СПЧ) заявіў, што будзе дамагацца экстрадыцыі ў Расію затрыманай у Беларусі расіянкі Сафіі Сапега. Пра гэта заявіў ТАСС у аўторак кіраўнік СПЧ Валерый Фадзееў.

 

«Гэта расійская грамадзянка, мы будзем за гэтым сачыць і будзем дамагацца таго, каб было безумоўнае выкананне закона [у расследаванні], а яшчэ лепш, каб яе экстрадавалі ў Расію», — сказаў ён. «Я заўсёды выступаю за тое, што, незалежна ад злачынства, характару злачынства, трэба расійскіх грамадзян выцягваць», — дадаў кіраўнік СПЧ.

Беларусь 26 мая афіцыйна апавясціла РФ аб падаўжэнні на два месяцы для Сапега ўтрымання пад вартай, яна была змешчаная ў СІЗА КДБ. Раней суд адмовіў у задавальненні скаргі на затрыманне Сапега. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у апублікаваным 30 траўня інтэрв'ю газеце «Коммерсантъ» заявіў, што Аляксандр Лукашэнка можа прыняць рашэнне аб памілаванні Сапега або аб яе перадачы для далейшага адбыцця пакарання ў Расію. Сам жа Лукашэнка 1 чэрвеня заявіў, што следства ў дачыненні да Сапега будзе весціся на тэрыторыі Беларусі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: