Раман Юргель: Выбары не цікавяць грамадзян Беларусі

Выбары не цікавяць грамадзянаў Беларусі, — кажа доўгатэрміновы назіральнік кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» па Гарадзенскай вобласці Раман Юргель.
У датэрміновых выбарах улады працягваюць ужываць адміністрацыйны рэсурс, прыцягваюць, часам прымусова, грамадзянаў да галасавання. Ужо, паводле афіцыйных звестак, колькасць прагаласаваўшых па Гарадзеншчыне — 10% ад тых, хто мае права голасу. Кажа назіральнік:

— Выбарчыя камісіі ўсіх рэгіструюць зараз. Няма ніякіх недарэчнасцяў, таму што, як сказала і Лідзія Ярмошына, выбары вельмі кволыя, вельмі слабыя, мала кандыдатаў. Няма канкурэнцыі, няма моцнай агітацыі. Няма жадання ў саміх кандыдатаў праводзіць сустрэчы з выбаршчыкамі, ладзіць пікеты і актыўна працаваць з-за адсутнасці каманд. Таму назіральнікаў усюды рэгіструюць.

Канешне, некаторыя акругі забяспечаны дэмакратычнымі кандыдатамі, якія праяўляюць актыўнасць, як у Гародні, так і ў вобласці. Метавіта там і засяроджаны сілі незалежных, альбо партыйных назіральнікаў. Кажа Раман Юргель:

— На тых акругах, дзе ідуць дэмакратычныя кандыдаты, ёсць партыйнае назіранне, якое з камандамі сваімі робяць самі кандыдаты. Таксама прысутнічаюць і незалежныя назіральнікі ад кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». Найбольш актыўна працавалі на этапе перадвыбарчай агітацыі Вадзім Саранчукоў — Партыя БНФ, акруга № 51, Віктар Марчык — Партыя БНФ, акруга № 58, Павел Станеўскі акруга № 48, «Справядлівы Свет».

Найбольш актыўна датэрмінова галасуе Віцебская вобласць, дзе на цяперашні момант ( 14.11.19) аддалі свае галасы амаль 13 % усіх выбарцаў.

Паводле Радыё Рацыя

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: