Рашэнне суда па кнізе Бяляцкага — палітычнае

З нагоды рашэння Ашмянскага суда, які прызнаў кнігу Алеся Бяляцкага "Асвечаныя Беларушчынай" забароненай да ўвозу ў Беларусь сакратарыят ГА "Саюз белраускіх пісьменнікаў" праняў адпаведную заяву.



"Як стала вядома, 11 лютага 2014 года Ашмянскі раённы суд прыняў рашэнне аб забароне на ўвоз выдадзенай у Вільні кнігі літаратуразнаўцы, сябра ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Алеся Бяляцкага “Асьвечаныя беларушчынай”, — гаворыцца ў заяве. —  Нагадаем, што кніга Алеся Бяляцкага ўяўляе сабой зборнік эсэ і артыкулаў,  прысвечаных творчасці беларускіх літаратараў. Тэксты кнігі на працягу апошніх дзесяцігоддзяў друкаваліся ў рэспубліканскіх перыядычных выданнях.

Сакратарыят ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” лічыць рашэнне суда палітычна матываваным і выкліканым толькі тым, што аўтар цяпер знаходзіцца ў зняволенні".

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Алесь
  • 2014-02-11 23:44:04
Калі ласка, папраўце ў назве "па кніге" на "па кнізе"...

Больш цікавага на «Новым Часе»: