Расія хоча, каб ў Беларусі былі створаны сэрвісныя тэхцэнтры для ваеннай тэхнікі

Дырэктар Федэральнай службы па ваенна-тэхнічнай супрацы Расіі Дзмітрый Шугаеў заявіў, што сэрвісныя тэхнічныя цэнтры (СТЦ) у Беларусі патрэбны як беларускаму боку, так і расійскім партнёрам.

Фота: Twitter voentex

«Ваенна-тэхнічная супраца з беларускімі калегамі будуецца па вызначаным прынцыпе. На сёння асноўнае — гэта пастаўкі. Тым не менш, пытанне рамонту, мадэрнізацыі, паставак запчастак не сыходзіць з парадку дня. Больш за тое, у нас ёсць пэўная праграма, ёсць пілотныя праекты стварэння СТЦ, якія тычацца тэхнікі СПА, радыёэлектроннага абсталявання, бранятанкавай тэхнікі», — сказаў Шугаеў.

Ён паабяцаў, што Расія прыкладзе ўсе намаганні для рэалізацыі гэтага праекту, паведамляе БелТА.


Паводле belsat.eu

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: