Расія хоча зрабіць Магілёў «апорным пунктам»

Кіраўнік Федэральнага агенцтва па справах СНД, суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой, і па міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве (Рассупрацоўніцтва) Элеанора Мітрафанава на прэс-канферэнцыі ў МІА «Расія сёння» абвясціла аб планах на Магілёў.

Па словах расійскай чыноўніцы, «Рассупрацоўніцтва стараецца працаваць ва ўсіх буйных гарадах:

— Таму ў Магілёве таксама павінен быць нейкі наш апорны пункт, — заявіла Мітрафанава.

Верагодна, пытанне адкрыцця філіяла арганізацыі будзе абмяркоўвацца на V Форуме рэгіёнаў. На дадзены момант Рассупрацоўніцтва мае свае філіі ў Гомелі, Мінску і Брэсце.

Сама арганізацыя з'яўляецца федэральным органам выканаўчай улады Расійскай Федэрацыі і падпарадкоўваецца Міністэрству замежных спраў РФ. Галоўнай мэтай Рассупрацоўніцтва з'яўляецца «развіццё міжнароднага гуманітарнага супрацоўніцтва РФ з замежнымі дзяржавамі» і «садзейнічанне распаўсюджванню за мяжой аб'ектыўнага ўяўленні аб сучаснай Расіі».

Сярод прыярытэтаў арганізацыі на бліжэйшы час Мітрафанава назвала падтрымку рускай мовы і падлучэнне моладзі. На яе думку, калі «не займацца беларускай мовай, то ён вельмі хутка сыдзе з Беларусі».

Што тычыцца моладзі, то яе чыноўніца назвала «скразным прыярытэтам» і паведаміла, што Рассупрацоўніцтва спрабуе перабудаваць сваю працу пад маладое пакаленне.

Сапраўды, за апошні год прарасійскія арганізацыі пачалі больш актыўна ўключаць мясцовых моладзевых лідараў у свае праекты. Галоўная мэта – фарміраванне пазітыўнага вобразу ўсходняй суседкі ў жыхароў памежных раёнаў. У першую чаргу – у моладзі, у якой расійскія эліты бачаць апору для будучай інтэграцыі Расіі і Беларусі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-10-05 16:23:11
Дзякуй Богу, што не Бярэсце, Гародню ці Ваўкавыск. А то гнаць іх адтуль было б часу болей.

"MSPRING.ONLINE —это могилевский правозащитный сайт...
Мы — это группа правозащитников и журналистов, для которых защита прав человека, принципы справедливости, гуманизма и право на честную информацию стоять на первом месте."

Вось што ЗРАБІЛА б-ч-б ідэалогія ў далёкім 1988 і чаго НЕ ЗРАБІЎ Лукашэнка, а менавіта: б-ч-б падзялілі нацыю, а Рыгоравіч дагэтуль не разабраўся з бч-б і таму не аб'яднаў нацыю. Вось таму Луку трэ мяняць - ён не ловіць б-ч-б мышэй. А падзел нацыі і падобныя прапагандысцкія публікацыі ў НЧ ні дачаго добрага нас не прывядуць, і калі-небудзь знойдзецца ў нас НАШ Данбасс ці НАШ Крым.
  • фцф
  • 2018-10-05 19:55:35
ДЫК ШТО, УСІХ ГЭТЫХ "ВЕТЛІВА-ЗЯЛЁНЫХ ЧАЛАВЕЧЫКАЎ" ТРЭБА СЮДЫ ЗАПУСЬЦІЦЬ І ДАЦЬ ІМ МАГЧЫМАСЬЦЬ РАБІЦЬ СВАЮ ЧОРНУЮ СПРАВУ? ЦІ МО АДРАЗУ ПРЫЗВАСЬЦЬ "НА СТАЛЕЦ" пУЦЮ?
  • Зьміцер з Магілёва
  • 2018-10-07 21:04:01
Маскалі як тыя прусакі: ты із за дзьвер, а яны ў вакно... Ніхера ў іх у Магілёве ня выйдзе, бо магілёўцы паездзіўшы ў расею на заробкі вывезлі аддтуль ня вельмі добрыя адчуваньні.

Каментаваць