Расія можа падтасоўваць вынікі лабараторных даследаванняў беларускай «малочкі»

Пра тое, што Расія можа падтасоўваць вынікі лабараторных даследаванняў беларускай «малочкі», заявіў беларускі міністр сельскай гаспадаркі.



Леанід Заяц. Фота www.souzveche.ru

Пра магчымыя фальсіфікацыі Расіі ў эфіры тэлеканалу ОНТ заявіў міністр сельскай гаспадаркі Беларусі Леанід Заяц.

«Ідзе неабгрунтаванае абвінавачванне з боку спецыялістаў Рассельгаснагляду, гэта праяўляецца на прыкладзе малочных прадпрыемстваў, прадпрыемстваў птушкагадоўлі. Я б нават сказаў, што можа і падтасоўваюцца вынікі лабараторных даследаванняў», — сказаў Заяц.

Паводле кіраўніка ведамства, беларускія чыноўнікі павінны больш актыўна абараняць інтарэсы Беларусі.

9 чэрвеня Мінск і Масква дамовіліся зняць узаемныя абмежаванні па пастаўках малочнай прадукцыі. Рассельгаснагляд і дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Беларусі падпісалі адпаведную «дарожную мапу» па працэдуры зняцця абмежаванняў.

Часовыя абмежаванні на пастаўку некаторых відаў малака і малочнай прадукцыі з Беларусі Рассельгаснагляд увёў з 6 чэрвеня


belsat.eu

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!