Расія можа ўвесці войскі ў Беларусь пасля 1 лістапада — Рада нацбяспекі Украіны

Расійская Федэрацыя пасля 1 лістапада можа ўвесці свае войскі ў Беларусь. Гэта можа стаць вялікім выклікам для Украіны, Польшчы і Літвы, паведамляе rbc.ua.



Фота gordonua.com

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў заявіў падчас Кіеўскага форуму бяспекі, што пасля 1 лістапада РФ можа ўвесці свае войскі ў Беларусь.

Аляксей Данілаў адзначыў, што цяпер складана сказаць, ці зможа беларускі народ атрымаць перамогу над рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, бо Расія будзе рабіць усё магчымае, каб уплываць на працэсы ўнутры Беларусі.

"Яны ўплывалі там пастаянна, уплывалі праз эканамічныя фактары. Цяпер яны будуць развязваць пытанне ў залежнасці ад таго, як будзе развівацца сітуацыя пасля 1 лістапада — выбараў у Малдове. Мы лічым, што яны могуць увайсці ў больш жорсткую сітуацыю і заходзіць сваімі войскамі на тэрыторыі Беларусі", — сказаў Данілаў.

Ён дадаў, што Расія ніколі не хавала планаў адносна жадання вярнуць свой уплыў ва Украіне і Беларусі.

Яшчэ раней Пуцін заяўляў, што Расія падрыхтавала сілавікоў для Беларусі на просьбу Аляксандра Лукашэнкі. І хоць пры гэтым у Крамлі паведамлялі, што пакуль не бачаць сэнсу ва ўвядзенні войскаў у Беларусь.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: