Расія ў склад Беларусі або Беларусь у склад Расіі?

Аляксандр Лукашэнка распавёў пра дамоўленасці з Пуціным наконт саюзнага дагавора.

Афіцыйныя лідары Беларусі і Расіі дамовіліся не ламаць дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з Дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам. Пра гэта паведамляе belta.by.

"Сутнасць у тым, што мы дамовіліся з Прэзідэнтам Пуціным аб тым, што мы не будзем ламаць дагавор. Таму што калі мы ўлезем у ломку дагавора, мы разбурым наогул усё, што створана за гэты час. Гэта па-першае, а па-другое, дагавор жа ў поўным аб'ёме не рэалізаваны. Ён сёння актуальны. Таму прэзідэнты вырашылі, што нельга закранаць дагавор, а трэба проста выпрацаваць дакументы, матэрыялы (мы назвалі гэта Праграмай дзеянняў па далейшай інтэграцыі Беларусі і Расіі ў рамках саюзнага дагавора)", — адзначыў беларускі лідар.

"Мы вызначылі тыя рамкі, кропкі, вехі, расставілі флажкі, як паляўнічыя кажуць, за якія мы выходзіць не павінны. Тое, што мы не можам сёння рэалізаваць. Мы адказалі на самае галоўнае пытанне, якое, ведаеце, падкідвалася з усіх бакоў (не ведаю, з якой мэтай): увойдзе Расія ў склад Беларусі або Беларусь у склад Расіі ці не. Мы адказалі, што гэтага сёння рабіць наогул не трэба. Нават размаўляць на гэту тэму. І Пуцін на гэта пытанне адказваў. І я тым больш. Няма такой неабходнасці. Ну і па шэрагу іншых пытанняў. Мы вырашылі так, што мы павінны ісці крок за крокам. Для таго, каб рэалізаваць палажэнні саюзнага дагавора", — падкрэсліў Лукашэнка.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!