Расія ўсталёўвае памежную зону на мяжы з Беларуссю

Расія ўстанавіла памежную зону на межах Смаленскай, Пскоўскай і Бранскай абласцей з Беларуссю ў адпаведнасці з загадам дырэктара ФСБ Аляксандра Бортнікава, перадае «Інтэрфакс».


У адпаведнасьці з загадамі кіраўніка ФСБ рэгіянальныя ўпраўленні ў Смаленскай, Пскоўскай, Бранскай вобласці павінны будуць устанавіць месцы і час для ўезду і праходу асоб, а таксама транспартных сродкаў упамежную зону, арганізаваць устаноўку папераджальных знакаў.

Раней памежных зонаў на межах субʼектаў Расіі з Беларуссю не было.


Паводле svaboda.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: