Расія высылае 60 дыпламатаў ЗША і закрывае консульства ў Пецярбургу

Расія высылае 60 амерыканскіх дыпламатаў і адклікае згоду на працу генконсульства ў Пецярбургу. Рашэнне прынята ў адказ на высылку расійскіх дыпламатаў з ЗША і закрыццё генконсульства ў Сіэтле.

Будынак Амбасады ЗША ў Маскве

Будынак Амбасады ЗША ў Маскве

58 супрацоўнікаў амбасады ЗША ў Маскве і два работніка амерыканскага генконсульства ў Екацярынбургу павінны пакінуць Расію да 5 красавіка, а будынак пецярбургскага консульства павінен быць вызвалены не пазней за 31 сакавіка, паведамляе euronews.com.

З каментаром выступіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў:

"Мы не будзем проста рэагаваць, так бы мовіць рэактыўна, на тое, што робіць у дачыненні да нас англасаксонскаt звяно, прымушаючы ўсіх прытрымлівацца антырасійскага курса. Мы хочам знайсці ісціну".

Для высвятлення абставінаў атручвання Сяргея і Юліі Скрыпалей Расія прапанавала склікаць сесію Выканаўчага савета Арганізацыі па забароне хімічнай зброі.

Сяргей Лаўроў таксама заявіў, што Масква прыме адпаведныя меры ў адносінах да іншых краін, якія выслао расійскіх дыпламатаў 26 сакавіка.

Між тым, ЗША лічаць высылку амерыканскіх дыпламатаў з Расіі неапраўданай.

«Сённяшняя акцыя Расіі па высылцы амерыканскіх дыпламатаў азначае далейшае пагаршэнне адносінаў паміж ЗША і Расеяй», — гаворыцца ў заяве Белага дома, піша golos-ameriki.ru.

«Высылка незарэгістраваных агентаў расійскай выведкі з ЗША і яшчэ двух дзясяткаў краін-партнёраў і саюзнікаў па НАТО, пра якую было абвешчана раней на гэтым тыдні, стала дарэчным адказам на расійскую атаку на тэрыторыі Вялікабрытаніі. Адказ Расіі не быў нечаканым, і ЗША з гэтым справяцца», — падкрэсліў Белы дом.

Прадстаўнік Дзярждэпартамента Хізэр Нойерт таксама асудзіла дзеянні Масквы, пра якія раней абвясціў міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў.

«Расія не павінна паводзіць сябе як ахвяра», — дадала яна, адзначыўшы, што рэальнымі ахвярамі сталі тыя, хто пацярпеў у выніку прымянення атрутнага рэчыва ў брытанскім горадзе Солсберы 4 сакавіка.

У чацвер на брыфінгу для прэсы Нойерт заявіла, што, прыняўшы рашэнне аб зваротнай высылцы 60 амерыканскіх дыпламатаў і закрыцці генконсульства ЗША ў Санкт-Пецярбургу, Расія паказала, што яна не зацікаўлена ў наладжванні дыялогу па рэальна існуючых праблемам.

Нойерт таксама адзначыла, што ЗША разглядаюць варыянты дзеянняў у адказ на прадпрыняты расійскім бокам крок.

«Цяперашняя Адміністрацыя ўжо распачала вельмі жорсткія меры супраць Расіі. Не супраць расійскага народу, а супраць расійскага ўрада», — сказала прэс-сакратар Дзярждэпартамента.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: