Расія заявіла, што перадала Мінску даныя аб планах Захаду па дэстабілізацыі ў краіне

Служба знешняй разведкі Расіі перадала беларускім калегам звесткі аб планах Захаду па дэстабілізацыі абстаноўкі ў Беларусі, а таксама дала свае ацэнкі сітуацыі, распавёў дырэктар СЗР Сяргей Нарышкін у інтэрв'ю РІА Навіны.
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

"Мы даем погляд з так званага заходняга кута — як заходні бок глядзіць на гэтыя працэсы, аналізуе, ацэньвае, якія меры прадпрымае для таго, каб расхістаць сітуацыю ўнутры Беларусі, і свае ацэнкі прадстаўляем, у тым ліку, сваім беларускім калегам", — сказаў Нарышкін.

Усім гэтым дырэктар СЗР, паводле яго слоў, "з калегамі ўжо падзяліўся".

"Мы, безумоўна, з непакоем ставімся да тых падзей, якія адбываюцца ў Беларусі, мы стараемся падказаць нашым калегам, як я ўжо казаў, тое, што думаюць, што робяць заходнія апаненты, і разлічваем, што гэты вопыт будзе карысны", — адзначыў Нарышкін.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: