Расійскі дэпутат: Выхад з Рады Еўропы верне ў Расію смяротную кару (відэа)

Паводле словаў прадстаўніка Дзярждумы Расіі, такое рашэнне дазволіць пакараць мільёны людзей.



Дэпутат Дзярждумы Расіі, намеснік кіраўніка фракцыі ЛДПР Аляксей Дзідзенка распавёў сваім калегам аб перавагах выхаду Расіі з Рады Еўропы. Паводле яго словаў, такое рашэнне прывядзе да адмены мараторыя на смяротную кару.

Нам трэба ўсяго 24 гадзіны, адны суткі выйсці з Рады Еўропы для таго, каб пакараць мільёны вычварэнцаў, гвалтаўнікоў, педафілаш, якія знаходзяцца ў нашых турмах сёння”, — заявіў ён журналістам у пятніцу, 30 студзеня.

Мараторый на смяротную кару дзейнічае ў Расіі з 1997 году.

Расія тым часам перадумала выходзіць з Рады Еўропы і мае намер працягнуць супрацоўніцтва з кабінетам міністраў і іншымі органамі арганізацыі. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік расійскага МЗСАляксандр Лукашэвіч у сувязі з пазбаўленнем Расіі права голасу ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, перадаюць замежныя інфармагенцтвы.


 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!