РБК: Міхаіла Бабіча ў Мінску можа замяніць Дзмітрый Мезенцаў

Сенатар Дзмітрый Мезенцаў можа стаць наступным расійскім амбасадарам у Мінску. На гэтай пасадзе ён павінен замяніць Міхаіла Бабіча.
Дзмітрый Мезенцаў / ТАСС

Дзмітрый Мезенцаў / ТАСС

Мезенцава называюць асноўным кандыдатам на дыпламатычную пасаду ў Мінску. Пра гэта агенцтву РБК распавяла крыніца, блізкая да адміністрацыі расійскага прэзідэнта. Таксама агенцтва спасылаецца на крыніцы ў Дзярждуме і Савеце Федэрацыі ды іншага суразмоўцу, блізкага да Крамля, а таксама на крыніцу, блізкая да МЗС Беларусі.

У гутарцы з РБК крыніца, блізкая да Крамля, паведаміла, што асноўнай прычынай адклікання Бабіча з Мінску сталі рэгулярныя скаргі Аляксандра Лукашэнкі. "Лукашэнку не задавальняла такая ўжо актыўная дзейнасць Бабіча", — удакладніў суразмоўца.

Пра хуткую адстаўку Бабіча 30 красавіка напісала газета "КоммерсантЪ". У самой амбасадзе гэтыя звесткі не пацвярджаюць.

Дзмітрый Мезенцаў увайшоў у Савет Федэрацыі Расіі ў 2015 годзе. Яго паўнамоцтвы як сенатара заканчваюцца ў верасні 2019-га. Да сенатарскай пасады Мезенцаў быў генсакратаром Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС), а таксама быў губернатарам Іркуцкай вобласці.

Думскі камітэт па справах СНД, які зацвярджае кандыдатуру амбасадара, хутчэй за ўсё, збярэцца 13 траўня.


Паводле euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: