Рэпрэсіі супраць актывістаў і падрабязнасці ператрусаў

Праблемы рэпрэсій супраць сацыяльных актывістаў, а таксама падрабязнасці ператрусаў, якія прайшлі ў трох розных месцах раніцай 26 верасня, будуць агучаныя на прэс-канферэнцыі 27 верасня.


Прэс-канферэнцыя адбудзецца у 17.00, па адрасе Нававіленская, 38 офіс 17. На яе запрашаюцца не толькі прадстаўнікі смі і праваабаронцы, але і ўсе жадаючыя.

У прэс-канферэнцыі прымаюць удзел: Марына Дубіна, выканаўчы дырэктар ГА «Экадом» Марына Кастылянчанка, незалежная журналістка, сацыяльная актывістка Анісія Казлюк, удзельніца валанцёрскай службы Праваабарончага цэнтра "Вясна", Ігар Трухановіч, анархіст, Яўген Дятковский, анархіст, Алена Немік, сацыяльная актывістка, іллюстраторка.

На прэс-канферэнцыі будуць асветлены праблемы рэпрэсій супраць сацыяльных актывістаў, а таксама агучаны падрабязнасці ператрусаў, якія прайшлі ў трох розных месцах раніцай 26 верасня.

Нагадаем, 26 верасня ў 7 раніцы супрацоўнікі міліцыі ўварваліся ў кватэры і дамы некалькіх сацыяльных актывістаў, сярод якіх апынуліся эколаг, журналістка і праваабаронца. Адзін з ператрусаў доўжыўся каля 10 гадзін, былі канфіскаваныя кампутары, тэлефоны, друкаваная тэхніка, грошы, літаратура.

Ператрусы праводзіліся пад нагодай расследавання справы аб падпале рэкламнага шчыта ў Івацэвічах, які адбыўся ў канцы ліпеня. Пры гэтым вядома, што па гэтай справе ўжо былі прад'яўленыя абвінавачванні двум актывістам анархісцкага руху Ігару Макарэвічу і Кірылу Аляксееву, якія на дадзены момант ўтрымліваюцца ў СІЗА  Баранавічаў.

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: