Рэпрэсіі ў Беларусі: Кіраўніцу штаба Ціханоўскай гвалтоўна забралі ў РАУС

Такая інфармацыя з'явілася ў сацсетках.
Марыя Мароз і Вольга Кавалькова

Марыя Мароз і Вольга Кавалькова

У суботу 8 жніўня Марыю Мароз — начальніцу штаба і давераную асоба кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Святланы Ціханоўскай затрымалі пры ўваходзе ў будынак штаба на праспекце Незалежнасці, пасадзілі ў сіні бус і павезлі для ўдзелу ў адміністрацыйным працэсе.

Пра гэта паведаміла ў фэйсбуку Вольга Кавалькова. Яна размясціла відэа, з якога вынікае, што супрацоўнікі, якія затрымлівалі Марыю Мароз, не дазволілі перадаць для яе дамову з адвакатам.

Раней Марыю ўжо затрымлівалі для тлумачальнай гутаркі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: