Рух салідарнасці «Разам» заклікаў беларусаў: «Усе на вуліцы Менску!»

Рух салідарнасці "Разам" 6 снежня выступіў з адмысловай заявай, у якой заклікаў усіх беларусаў на вуліцы Мінску.

Перапахаванне паўстанцаў Кастуся Каліноўскага ў Вільні. Фота Алены Ляшкевіч

Рух салідарнасці "Разам" адзначыў у сваёй заяве, што ўдзячны ўсім беларусам, якія арганізоўваюць і ўдзельнічаюць у акцыях у абарону Незалежнасці Беларусі. У заяве падкрэсліваецца, што рух занепакоены адсутнасцю ўсялякай інфармацыі наконт дамоваў пра інтэграцыю, што збіраюцца днямі падпісваць кіраўнікі Расіі і Беларусі: «Махляры хочуць па-злодзейску пазбавіць беларускі народ найвялікшай каштоўнасці, — незалежнай і суверэннай краіны», — адзначаецца ў заяве.

Рух салідарнасці падтрымлівае «ўсе вулічныя акцыі ў Менску 7 снежня», але асноўнай лічыць «акцыю, якая пачнецца а 12-й гадзіне на цэнтральнай плошчы г. Менска, якая сёння мае назоў "Кастрычніцкая", але мусіць называцца імем Кастуся Каліноўскага, — нашага найвялікшага Нацыянальнага Героя».

Сёння ж прэм’ер-міністр Сяргей Румас, якога папрасілі пракаментаваць запланаваную апазіцыяй на 7 снежня акцыю ў падтрымку незалежнасці Беларусі, як паведамляе “Свабода”, адзначыў: «У нас свабодная краіна. Калі сходы праходзяць у рамках, дазволеных законам, ну...» (паціснуў плячыма).

Чытайце таксама:

Павел Севярынец: Плошча Каліноўскага, 7 снежня

Нагадаем, у сацсетках з’явілася мноства прапаноў выказаць сваю нязгоду наконт больш шчыльнай інтэграцыі з Расіяй. Прычым былі агучаныя розныя ініцыятывы. Напрыклад, Павел Севярынец плануе выйсці заўтра, 7 снежня, апоўдні на Кастрычніцкую плошчу ў Мінску. Ёсць таксама прапанова за паўгадзіны да акцыі на Кастрычніцкай стаць уздоўж праспекта Незалежнасці ў жывы ланцуг.

 


 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: