Рух «За Свабоду» правядзе канферэнцыю для вылучэння кандыдатаў у дэпутаты

Рада арганізацыі прыняла рашэнне звярнуцца да нормаў Канстытуцыі, якая дазваляе вылучаць кандыдатамі ў дэпутаты не толькі партыям і працоўным калектывам, але і грамадскім аб’яднанням.

Юрый Губарэвіч

Юрый Губарэвіч

Пытанне было разгледжанае сёння на пасяджэнні Рады з прапановы сябра кіруючага органа Рамана Кісляка. У прыватнасці, ён нагадаў пра нормы арт. 69 Канстытуцыі: «Права вылучэння кандыдатаў у дэпутаты належыць грамадскім аб’яднанням, працоўным калектывам і грамадзянам у адпаведнасці з законам». Пры гэтым у Выбарчым кодэксе грамадскія аб’яднанні не згадваюцца.

Пасля абмеркавання Рада Руху «За Свабоду» прыняла рашэнне пра правядзенне 28 верасня канферэнцыі з мэтай вылучэння кандыдатаў у дэпутаты на выбарах у Палату прадстаўнікоў.

«Ва ўмовах, калі больш за 20 гадоў існуе негалосная забарона на рэгістрацыю новых палітычных партый, мы можам атрымаць і нечаканых саюзнікаў, не толькі сярод аргкамітэтаў па іх стварэнню, але і ў праўладнай „Белай Русі“. Хто ведае, магчыма, нашая ініцыятыва прывядзе да зменаў у выбарчае заканадаўства ці ўрэшце размарозіць сітуацыю з нерэгістрацыяй партый», — пракаментаваў рашэнне старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Паводле прэс-рэлізу

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: