Рух «За Свабоду» прыняты ў склад Еўрапейскай народнай партыі

На пасяджэнні палітасамблеі Еўрапейская народная партыя (ЕНП) прагаласавала за наданне статусу назіральніка Руху «За Свабоду».
«З Еўрапейскай народнай партыяй мы звязаныя больш чым дзесяцігадовай гісторыяй партнёрства і супрацоўніцтва. Мы ганарымся тым, што падзяляем каштоўнасці і бачанне гэтай сям’і партыяў», — заявіў на паседжанні ў Хельсінкі старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Па ягоных словах, «у гэты цяжкі час нестабільнасці ва ўсходняй Еўропе нам трэба — напэўна, больш, чым калі-небудзь раней — адчуваць падтрымку сям’і ЕНП у нашай барацьбе за мірныя дэмакратычныя перамены ў Беларусі».

«Статус назіральніка дае ў першую чаргу магчымасці для больш глыбокага супрацоўніцтва як з самой ЕНП, так і з партыямі-партнёрамі па ўсёй Еўропе. Мы зможам больш эфектыўна уздымаць беларускае пытанне на пасяджэнні Еўрапейскай народнай партыі, надаваць больш увагі да рэпрэсіяў і магчымага пераследу актывістаў і палітыкаў у Беларусі», — пракаментаваў рашэнне ЕНП Губарэвіч.

Паводле pyx.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-11-07 16:46:50
БРУСЭЛЯ

Брусэля мая дарагая,
Ты ў шчасці жаданым жыві!
Я сэрцам табе прысягаю
Ў шчырай сыноўняй любві!

Навокал жыццё расцвітае –
І песня ўзлятае сама:
Мне лепей брусэльскага краю
Нічога на свеце няма.

© Anatol Starkou.
April 3, 2012 at 10:15 AM

P.S. Мой камент, які ўпершыню быў надрукаваны шэсць гадоў таму на форуме Нашай Нiвы, па матывам вядомага верша Алеся Бачылы.