«Рукі прэч ад Курдыстану!»: акцыя анархістаў ля амбасады Турцыі ў Мінску (фота)

Сёння ў Мінску ля амбасады Турцыі чацвёра хлопцаў з чорнымі павязкамі на тварах трымалі плакаты і скандавалі: «Рукі прэч ад Курдыстану!», «Эрдаган фашыст», перадае Радыё Свабода.
Яны раскінулі ўлёткі «Спынім турэцкую агрэсію супраць Ражавы». (Rojava — курдская аўтаномія, абвешчаная ў 2014 годзе на поўначы Сірыі.)

Скандавалі таксама «Свабоду Ражаве, смерць турэцкай імперыі!», «Смерць турэцкаму фашызму!».



«Мы тут, каб выказаць салідарнасць з народам Курдыстану, які змагаўся супраць ІДзІЛу і супраць імперыялізму за свабоду», — сказаў падчас акцыі адзін з удзельнікаў.

Да іх падбег міліцыянт-ахоўнік, які вырываў плакаты, а потым спрабаваў затрымаць удзельнікаў акцыі. Ён ухапіўся за аднаго з хлопцаў, але астатнія трымаліся за свайго сябра. Урэшце яны вырваліся і збеглі.



Мінакі падымалі ўлёткі і чыталі. З амбасады да ўдзельнікаў акцыі ніхто не выйшаў.

Паводле svaboda.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!