Румас — усё? Яркія прыклады, як Лукашэнка дынаміць прапановы прэм'ер-міністра

Па ўсёй бачнасці, кіраўнік краіны перажывае крызіс недаверу да Сяргея Румаса. Ці, па меншай меры, ён вельмі блізкі да гэтага.
На гэтым тыдні Аляксандр Лукашэнка некалькі здзівіў сваёй заявай аб намеры яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў сфармаваць новы склад ўраду: «Каб людзі бачылі, з кім мы будзем працаваць».

Праўда, пры гэтым, кіраўнік краіны зрабіў агаворку:

«Я ўпэўнены, што пераважная большасць цяпер дзейсных чальцоў урада застануцца на сваіх пасадах».

Але гэтыя словы сталі нагодай для развагаў пра тое, што Лукашэнка рыхтуе адстаўку Сяргея Румаса. Эксперты ўжо нават пачалі прагназаваць, хто можа заняць пасаду прэм'ер-міністра.

Версію пра магчымую адстаўку Румаса падмацоўвае і гісторыя даволі няпростых яго адносін з кіраўніком краіны.

UDF.BY звярнуў увагу, што за апошнія месяцы Лукашэнка неаднаразова заварочваў прапановы прэм'ера, даючы зразумець аб сваёй моцнай незадаволенасці яго працай. Вось некалькі яркіх прыкладаў.

Дарожны падатак

Румас прапанаваў адвязаць дарожны падатак ад тэхагляду амаль два гады таму. Ідэя выглядала больш чым відавочнай: з увядзеннем пошліны аўтааматары масава перасталі праходзіць тэхагляд. Але Лукашэнка падпісваць прапанаваны законапраект адмовіўся.

У канцы мінулага года ўрад дапрацаваў прапанову: чыноўнікі намякалі, што новыя правілы ўступяць з новага года. І зноў раззлаванае маўчанне з боку Лукашэнкі.

Планы пра рост эканомікі

Восенню мінулага года ў традыцыйным праекце сацыяльна-эканамічнага развіцця на наступны год Румас з падначаленымі спрагназаваў, што рост эканомікі ў 2020-м складзе 2,5%. Частцы экспертаў і гэтая лічба падалася завышанай, але Лукашэнка не падбадзёрыў і яе.

«Кіраўнік дзяржавы палічыў планы ўрада недастаткова напружанымі па 2020 года і пакет дакументаў адпраўлены на дапрацоўку», — развёў рукі Румас пасля нарады ў Лукашэнкі.

Памучыцца яшчэ вакол праекта прагнозу (без якога, паклаўшы руку на сэрца, цалкам можна было б абысціся), урад заявіў, што рост ВУП складзе 2,8%. Ужо сёння зразумела, што па выніках года гэтага не здарыцца.

Гэтая спрэчка вакол малазначных лічбаў наглядна паказала, з якім незадавальненнем Лукашэнка прымае прапановы Румаса.

Падтрымка ў сувязі з каронавірусам

Калі каронавірус дабраўся да Беларусі, бізнэс стаў біць трывогу і прасіць улады аб дапамозе. І ва ўрадзе сталі рэагаваць, анансуючы падтрымку. Але Лукашэнка з прапановамі Румаса і падпарадкаваных не пагадзіўся: грошы загадаў накіроўваць губернатарам, якія самі будуць вырашаць, каму іх даць.

Другі пакет мер падтрымкі эканомікі Лукашэнка адправіў на дапрацоўку. Некалькі тыдняў таму Румас паведаміў, што праца амаль скончаная. З тых часоў — цішыня. А многія чакаюць дакументаў. Напрыклад, турфірмы, якім паабяцалі адтэрміноўку па звароце грошай за пуцёўкі да 31 снежня.

Але Лукашэнка прапановы ўрада прыняў без захаплення і трымае паўзу.

Праца міністэрства гандлю

У красавіку ў адносінах Лукашэнкі і Румаса дайшло, можна сказаць, да абсурду. Кіраўнік краіны загадаў прэм'ер-міністру не кантраляваць працу падначаленага — міністра Уладзіміра Калтовіча.

«Ураду не варта ўмешвацца ў дзейнасць міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Няхай міністр са сваімі падначаленымі прымае рашэнні», — адрэзаў Лукашэнка.

Аб даверы кіраўніка краіны да кіраўніка ўраду, па ўсёй бачнасці, размовы ўжо не ідзе.

Паводле udf.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: