Румас: Зблізіць пазіцыі Беларусі і Расіі не так проста

Урады і міністэрствы Беларусі і Расіі працуюць над інтэграцыйнымі дакументамі, каб за лістапад прадставіць вынікі працы кіраўнікам дзяржаў, аднак зблізіць пазіцыі не так проста. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас сёння на сустрэчы са старшынёй Падліковай палаты Расіі Аляксеем Кудрыным.

Фота БЕЛТА

«Праца няпростая, таму што за гэты час, на жаль, эканомікі краін развіваліся па розных трэках, і сёння неяк зблізіць пазіцыі, аказваецца, не так проста. Ёсць адчувальныя пытанні для беларускага боку, якія мы хочам у першую чаргу вырашыць на гэтым інтэграцыйным трэку. Ёсць пытанні, якія расійскі бок ставіць у першую чаргу, а яны часам не супадаюць з беларускай пазіцыяй. Таму цяпер міністэрствы, урады робяць вялікую працу, каб за лістапад канчаткова прадставіць кіраўнікам дзяржаў тое, што ў нас атрымалася», — сказаў Сяргей Румас.

«Мы вельмі актыўна цяпер працуем над праграмай дзеянняў па выкананні саюзнай дамовы. Мы хочам удыхнуць новыя сілы ў наш дагавор аб Саюзнай дзяржаве і рушыць наперад па шляху інтэграцыі па ўсіх практычна эканамічных напрамках», — сказаў Сяргей Румас.

Ён нагадаў, што цяпер міністэрствы дапрацоўваюць 31 дарожную карту, якая закранае практычна ўсе сектары эканомікі.

Паводле government.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: