Рыгор Кастусёў: Парламенцкія выбары амаль абвешчаны, няма часу на раскачку

І ўлады, і апазіцыя рыхтуюцца да парламенцкіх выбараў, да якіх, лічачы па ранейшых заявах Аляксандра Лукашэнкі і Лідзіі Ярмошынай, застаецца пракладна паўгода. 



Хаця Палата прадстаўнікоў па законе павінна была б абірацца ўвосень 2020 года. Таксама не за гарамі і прэзідэнцкія выбары.

Па словах старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, парламенцкія выбары амаль абвешчаныя. Таму часу на раскачку няма.

— Партыя БНФ актыўна працуе ў межах кампаніі «Права выбару» па падрыхтоўцы да назірання. Вызначаны, разам з іншымі партыйнымі структурамі, 18 акругаў. Зараз ідзе размова пра тое, каб пашырыць колькасць гэтых акругаў для татальнага назірання — і для датэрміновага галасавання, і галасавання ў асноўны дзень выбараў.

Таму хаця выбараў няма, але стратэгія, якую называюць стратэгіяй „жабы ў смятане”, — што трэба неяк варушыцца, тузацца і можа з цягам часу атрымаецца збіць масла, яна, напэўна, ёсць адзіная аптымальная для апазіцыі ў сённяшніх умовах, — лічыць Аляксандр Класкоўскі.

Беларускае Радыё Рацыя


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: