Сацыял-дэмакраты ініцыююць змяненне Канстытуцыі 1994 года

Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) 22 красавіка ўхваліў стварэнне Канстытуцыйнай камісіі па падрыхтоўцы праекта змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю 1994 года. 

Пра гэта паведаміў сябра Барысаўскай раёнай арганізацыі БСДП (Грамада) Ігар Леднік.

Суддзя першага складу Канстытуцыйнага Суда Міхаіл Пастухоў перакананы, што рыхтуецца рэферэндум, які будзе накіраваны па прыкладу сярэднеазіяцкіх і закаўказскіх рэспублік на ўмацаванне і падаўжэнне адзінаасобнай улады. Пры гэтым варта ўлічваць, што ў Рэспубліцы Беларусь з лістапада 1996 года адсутнічае легітымная Канстытуцыя. Улада ўтрымліваецца групай асобаў, якія арганізавалі незаконныя рэферэндумы і, як следства, незаконныя папраўкі ў Канстытуцыю.

Канстытуцыйная камісія будзе створаная з прадстаўнікоў дэмакратычных сіл з мэтай недапушчэння чарговага глумлення дзеючай уладай над Канстытуцыяй краіны.

Праект змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю 1994 года ўключае, у прыватнасці, такія пункты, як пераход да парламенцкай рэспублікі з скасаваннем пасады прэзідэнта, пераход да змяшанай выбарчай сістэмы, пры якой палітычныя партыі атрымаюць права фарміравання парламента па партыйных спісах, стварэнне кампетэнтнага і самастойнага ўрада, які будзе абірацца парламентам краіны, умацаванне механізмаў абароны правоў і свабод грамадзян шляхам увядзення пасады ўпаўнаважанага па правах чалавека, пашырэння сферы судовай абароны, адмены смяротнага пакарання, магчымасці звароту ў Еўрапейскі суд па правах чалавека і інш.

Праект новай рэдакцыі Канстытуцыі павінен быць зацверджаны на Канстытуцыйным кангрэсе або Усебеларускім з'ездзе.

У 1996 годзе стварэнне Канстытуцыйнага сходу разглядалася кампрамісам паміж прэзідэнтам і Вярхоўным Саветам 13-га склікання пры пасярэдніцтве Расеі, «зыходзячы з інтарэсаў беларускага народу і ў мэтах забеспячэння ў рэспубліцы грамадзянскага міру і стабільнасці». На практыцы ж «Пагадненне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнка А.Р. і Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб грамадска-палітычнай сітуацыі і аб канстытуцыйнай рэформе ў Рэспубліцы Беларусь ад 22 лістапада 1996 года», прынятае Вышэйшым Саветам Супольнасці Беларусі і Расіі, ліквідавала пагрозу імпічменту ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі і дазволіла яму змяніць канстытуцыйны лад краіны шляхам аднаасобнага зацвярджэння вынікаў рэферэндуму 24 лістапада абавязковымі насуперак рашэнню Канстытуцыйнага Суда аб рэкамендацыйным характары рэферэндуму. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-04-23 16:14:13
Сацыял-дэмакраты ініцыююць змяненне Канстытуцыі 1994 года... Не так. Яны не першымі ініцыююць легітымізацыю будучай лукашэнкаўскай Кастытуцыі імя Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Так будзе правильней, Новы час. Першай у спісе першымі легітымізаваць будучую Канстытуцыю была дэпутат Анна Канопацкая, затым вумнік з СВАБОДЫ, які распавёў пра сем гадоў прэзідэнцтва (чаму не 27, Юры? чаго ты мелачышся? давай на СВАБОДУ новы тэрмін 27 гадоў!), потым наша гаварашчая праўду і нічога акрамя праўды салодкая парачка, затым вулічны змагар з нейкага Кангрэсу, ў якім здаецца толькі ён адзін, ну і вось нарэшце б-ч-б грамада разам са сцягам ЕС і былым чальцом Канстытуцыйнага Суда падаспела. Ўсе яны праз абмеркаванне ЎЖО легітымізавалі будучую Канстытуцыю, якую й Рыгоравіч яшчэ не бачыў. Так што народ можа й не ісці на той рэферэндум, бо Канстытуцыю імя Лукашэнкі ўжо легітымізавалі б-ч-б змагары.
  • Anatol Starkou
  • 2018-04-23 16:32:07
Ня першы раз сп.Пастухоў вяртае нас у 1994, то бок да парламенту, да тагачаснае Канстытуцыі-1994 і пры гэтым кажа, што ўлада і існая Каснтытуцыя пасля 1996 нелегітымныя. Як для папуліста гэта нядрэнна гучыць, але з пункту погляду на нашу палітыку ў яго палітыканстве шмат недарэчнасцяў. (1) Самы галоўны - ЧАС. То бок на двары іншы час, іншы народ і іншая так бы мовіць НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ РБ. Апошняя ў 1994 была марай, а сёння якая-ніякая рэальнасць. На гэтых падставаў, мяркую, нельга вяртацца ў мінулае. Дый калі і хто вярнуўся ў мінулае, каб зрабіць лепей будучыню? Нонсэнс. Да таго ж, ці магчыма ўявіць сабе, што ў сённяшнім парламенце а-ля сп.Пастухоў будуць сядзець б-ч-б змагары цішэй вады ніжэй травы, як тыя першакласнікі, якія прыйшлі першы раз у першы клас. Ці наўрад? А БТ-шоў бояк змагароў з парламенту нам патрэбны? Дзеля чаго? (2) Пасля 1996 народ і палітычныя сілы не раз легітымізавалі існую ўладу пасродках удзелу ў выбарах і рэферэндумах. Напрыклад, у 2001, 2006, 2010, 2015, 2018г.г.
  • Anatol Starkou
  • 2018-04-23 16:56:35
Памятаеце? Вам шашачкі або ехаць? Дык вам патрэбна Новая Канстытуцыя (НК) ці вы не збіраецеся ехаць у будучыню? Якая бліжэйшая будучыня нашае Беларусі? Бел-чырвона-белая? Чырвона-зялёная? Якая з гэтых двух ідэалогій, якія падзяляюць, а не аб'ядноўваюць нацыю? Як па мне НІЯКАЯ з іх непавінна быць і побач ля НК. А што там павінна быць? Ня ведаю. Пераходзім да эканомікі, бо менавіта яе эфектыўнасць павінна быць ГАЛОЎНЫМ РУХАВІКОМ СТВАРЭННЯ НК. (1) ЗША. Прыватная ўласнасць, адносіны Гаспадар уласнасці і немаёмны Раб у эканоміцы, дэмакратыя ў выразе: "Бос заўсёды мае рацыю!", галоўны ідэолаг Містэр Даляр, дзве партыі вы ўладзе, але фактычна АДНА ПАРТЫЯ ЎЛАДЫ з двух палат - D-палаты і R-палаты, і на дварэ багатыя і бедныя. (2) РБ. Мая прапанова. НЕ ЧАПАЦЬ ДЗЯРЖАЎНУЮ ЎЛАСНАСЦЬ у эканоміцы, а пакінуць яе народу, дзяржаве, ўладзе. То бок не чапаць менталітэт народу, не дзяліць яго на бедных і багатых, не дзяліць на псеўда дэмакратыю быццё і на благія ідэалогіі палітыку,
  • Anatol Starkou
  • 2018-04-23 16:57:20
ды па-ранейшаму рухацца тым самым эвалюцыйным шляхам у будучыню, крок за крокам ідучы ад саўковай БССР да незалежнасці незалежнай Рэспублікі Беларусь. Ісці пад б-ч-б сцягам, у якога замест чырвонай паласы эементы беларускага арнаменту, і пад ПАГОНЯЙ. Дый не мяняць існую схему сістэмы ўлады - цягне воз кіраўнік - няхай цягне. А для СМІ адно правіла - свабода іншай думкі, свабода слова. І ніякіх партый ў палатцы ці сенаце. Толькі грамадзяне, абраныя народам.
  • Anatol Starkou
  • 2018-04-23 17:06:36
"Дый не мяняць існую схему сістэмы ўлады: цягне воз кіраўнік - няхай цягне, не цягне - не пераабіраць на наступныя пяць гадоў." Так трэба чытаць мой сказ у папярэднім каменце.Прабачце:

Каментаваць