Савет Еўропы выступіў з заявай у падтрымку журналістаў Белапан і Тут.бай

Савет Еўропы апублікаваў на сваім сайце заяву ў сувязі з ператрусамі і затрыманнямі журналістаў незалежных беларускіх СМІ.  
Мы даведаліся пра ператрусы і арышты ў шэрагу самых вядомых беларускіх СМІ. Гэтая інфармацыя моцна непакоіць Савет Еўропы. Акрамя таго, некаторыя з фігурантаў справы – нашы даўнія партнёры, добра вядомыя як прафесіяналы высокага ўзроўню. Законы павінны выконвацца, але следства не заўсёды патрабуе арыштаў, якія павінны ўжывацца ў скрайнім выпадку.

Таму мы заклікаем беларускія следчыя органы забеспячыць хуткае і празрыстае расследаванне. Мы таксама заклікаем вызваліць усіх арыштаваных журналістаў. Свабода СМІ з'яўляецца адным з найбольш важных правоў чалавека ў дэмакратычным грамадстве. Па ўсёй Еўропе павінны ставіцца да яе з павагай.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!