Сербія, Чарнагорыя, Нарвегія і іншыя краіны далучыліся да авіябойкоту Беларусі

Некаторыя краіны-кандыдаты на ўступленне ў Еўрасаюз, а таксама дзяржавы-члены Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю (ЕАСГ) далучыліся да рашэння ЕС аб забароне на допуск у сваю паветраную прастору і аэрапорты самалётаў беларускіх авіякампаній, паведаміў афіцыйны прадстаўнік кіраўніка дыпламатыі ЕС Петэр Стана, піша interfax.by.


«Краіны-кандыдаты, у прыватнасці, Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Сербія і Албанія, а таксама такія краіны ЕАСГ, як Ісландыя, Ліхтэнштэйн і Нарвегія, члены Еўрапейскай эканамічнай зоны, далучаюцца да рашэння Савета ЕС», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

У дакуменце адзначаецца, што вышэйпералічаныя краіны забяспечаць «адпаведнасць сваёй нацыянальнай палітыкі гэтаму рашэнню Савета».

4 чэрвеня Савет ЕС абвясціў, што ўводзіць забарону на выкарыстанне беларускімі самалётамі паветранай прасторы краін ЕС і на іх допуск у еўрапейскія аэрапорты. Гэтае рашэнне ўступіла ў сілу 5 чэрвеня.

У дакуменце Савета адзначаецца, што дзяржавы-члены ЕС цяпер павінны будуць адмаўляць беларускім лайнерам у дазволе на пасадку, узлёт з іх тэрыторыі або ў выкарыстанні іх паветранай прасторы. Пры гэтым у дакуменце ўдакладняецца, што забарона «не распаўсюджваецца на выпадкі ўзнікнення неабходнасці экстранай пасадкі або экстранага пралёту» над тэрыторыяй ЕС.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: