Гаворка ідзе пра «Сустрэчу свабодных людзей», праведзеную як мерапрыемства зарэгістраваных кандыдатаў на «выбарах» у суботу 16 лістапада.
Санкцыя па артыкуле 23.34 прадугледжвае штраф да 50 базавых велічыняў ці арышт да 15 сутак.
—
Скончыліся так званыя выбары, і Лукашэнка штурхае нязгодных беларусаў у падрыхтаваныя для іх камеры, — пракаментаваў прэс-службе БХД гэты выклік
Павел Севярынец. —
Але рана ці позна гэтак жа скончыцца і сам рэжым. І тады ўжо сам кіраўнік рэжыму атрымае позву на суд. Толькі сапраўдны і справядлівы.
Паводле bchd.info