Севярынца і Дашкевіча выклікаюць у міліцыю «ў якасці ўдзельнікаў крымінальнага працэсу»

Сустаршыню аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Паўла Севярынца, а таксама актывістаў апазіцыі Змітра Дашкевіча, Ганну Шапуцьку і Дзяніса Урбановіча выклікаюць раніцай 29 кастрычніка ў Бараўлянскі аддзел міліцыі Мінскага РУУС «у якасці ўдзельнікаў крымінальнага працэсу», перадае Радыё Свабода.
Пра гэта паведаміў Павал Севярынец, які 28 кастрычніка прымае ўдзел у традыцыйным шэсці «Дзяды».

Палітык адзначыў, што ў позве, якую ён атрымаў па пошце, не пазначана, які статус ён мае. Таксама незразумела, пра якую крымінальную справу ідзе гаворка. Паводле слоў Севярынца, ён мае намер праігнараваць выклік.

Паводле БелаПАН, Ганна​ Шапуцька пацвердзіла атрыманне позвы. Яна мяркуе, што выклік звязаны з актыўнасцю ўдзельнікаў кампаніі ў абарону Курапатаў і байкоту рэстарану «Поедем, поедим», які пабудаваны каля ўрочышча.

Радыё Свабода

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: