Шульгана і Канавальчыка будуць судзіць у панядзелак.

Цяпер іх трымаюць на Акрэсціна.



Ранейшага прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі Юрыя Шульгана і яго паплечніка Паўла Канавальчыка будуць судзіць за дробнае хуліганства і з’яўленне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане. Разбіральніцтва адбудзецца ў панядзелак, 20 ліпеня. Да суда абодва будуць знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна, паведамілі БелаПАН у Маскоўскім РУУС Мінска.
 
 
Учора  Шульган і Канавальчык прышлі ў ЦВК падаваць дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы. Аднак супрацоўнікі міліцыі не пусцілі туды прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду і заявілі, што Шульган знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення. Сам удзельнік прэзідэнцкай гонкі заявіў прысутным журналістам, што “з раніцы не спажываў, і нават гатовы прайсці тэкст на алкаголь — гатовы дыхнуць”.
 
 
Затым з ЦВК выйшаў чалавек і зрабіў Шульгану заўвагу за неадэкватныя паводзіны. Пазней з’явіліся супрацоўнікі міліцыі. Яны затрымалі Шульгана і Канавальчыка, пасадзілі ў міліцэйскі аўтамабіль і звезлі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: