Сямён Шарэцкі адказвае Лаўрову: рускія і беларусы — не адзін народ

Экс-кіраўнік ВС Беларусі абураны выказваннем кіраўніка МЗС Расіі Сяргея Лаўрова, які назваў штучнай беларускую мову.

Былы кіраўнік Вярхоўнага Савета Беларусі Сямён Шарэцкі прызнаўся, што лічыць сябе «заўзятым натаўцам». Таксама ён адзначыў, што няправільна лічыць рускіх і беларусаў адным народам.

«Украінскі народ накіроўваецца ў NATO. Я ў свой час быў праціўнікам NATO, а цяпер я стаў заўзятым натаўцам. Прыбалтыйскія рэспублікі проста ўцяклі пад парасон NATO ад той агрэсіі, што магла надысці», — сказаў Шарэцкі ў інтэрв'ю ютуб-каналу «И Грянул Грэм».


Сямён Шарэцкі таксама адзначыў, што абураны выказваннем кіраўніка МЗС Расіі Сяргея Лаўрова, які назваў штучнай беларускую мову.

«Паважаны Сяргей Віктаравіч, мне, як беларусу, балюча і крыўдна за тое што вы называеце мову майго народа штучнай. Хай гэта будзе на вашым сумленні, калі вы лічыце, што тым самым падвышаеце свой аўтарытэт у вачах нашага народа. Толькі не маніце, што мы адзін народ. З гісторыі вядома, што рускі і беларускі народ фарміраваліся ў розных дзяржавах. Не фальсіфікуе гісторыю. Вы шмат разоў заяўлялі, што нельга яе фальсіфікавалі. Будзьце прыкладам у гэтым», — сказаў Шарэцкі.

Шарэцкі раней заявіў, што беларуская мова павінна быць адзінай дзяржаўнай у краіне, таму рускую трэба пазбавіць такога статусу.

Такое ж меркаванне выказваў і экс-кіраўнік Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

Вадзім Радзівонаў, журналіст латвійскай радыёстанцыі BALTKOM, echo.msk.ru



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: