Сяргей Навумчык: Спецслужбы ў Беларусі адыгрываюць большую ролю, чым урад

Напачатку 1990-х Беларусь па шмат якіх эканамічных паказчыках апярэджвала суседзяў. Але быў адзін паказчык, па якім мы адставалі: узровень нацыянальнай свядомасці. Прайшло 20 гадоў, і гэты паказчык аказаўся галоўным.

Бел-чырвона-белы сцяг, «Пагоня» і Ленін ля Дома ўраду. Фота з адкрытых крыніц

Журналіст, былы дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі ХІІ склікання Сяргей Навумчык, выступіў у сталічнай «Арт Сядзібе» з расповедам пра тое, як Беларусь здабывала незалежнасць, і прэзентаваў сваю кнігу «Дзевяноста трэці».

Хоць меркавалася, што на лекцыю завітае пераважна моладзь, ледзь не большасць аўдыторыі «Арт Сядзібы» склалі людзі, якія добра памятаюць 1990-ыя. Таму ім была цалкам зразумелай ілюстрацыя, якую Сяргей Навумчык абраў фонам для свайго выступу: здымак Дома ўраду з гербам «Пагоня», бел-чырвона-белым сцягам і… помнікам Леніну. «Гэта сімвал сітуацыі, у якой апынулася Беларусь да 1993 года», – патлумачыў выступоўца. «Новы Час» сабраў самыя цікавыя цытаты з аповеду пражскага беларуса.

Вінаваты не народ, а эліта


Я не згодны, што беларусы – рабскі народ. Народ, які выходзіць сёння да Курапатаў, 25 – 30 год таму выходзіў па 50 тысяч чалавек на Чарнобыльскі шлях. Гэта той жа самы народ, таму праблема не ў ім.  

Калі мы ў чэрвені 1990 года вылучылі праект Дэкларацыі аб суверэнітэце, да гэтай прапановы паставіліся як да нечага нерэальнага. У той час ужо тры месяцы як у суседняй Літве прынялі Акт аб незалежнасці і выйшлі са складу СССР. І тут палягала асноўная розніца паміж тым, што было ў Беларусі і Літве, Эстоніі і нават Украіне: калі прадстаўнікі наменклатуры гэтых краін збіраліся паміж сабой, яны размаўлялі на нацыянальных мовах. Беларусы гаварылі паміж сабой па-руску.

Цяпер мы маем усе прыкметы незалежнай краіны. Але цяпер, фактычна, няма сіл супрацьстаяць анэксіі, бо апошнія 20 гадоў у той ці іншай ступені нам насаджаўся «рускі мір».

Напачатку 1990-х Беларусь па шмат якіх эканамічных паказчыках апярэджвала суседзяў. Але сам беларускі народ з гэтага нічога не меў. Усё аддавалася ў Маскву і Ленінград. У нас была добрая навукаёмістая вытворчасць, цудоўнае геапалітычнае становішча, вельмі высокаадукаваная рабочая праслойка інжынерыі, даволі добры ўзровень жыцця, развіты аграсектар. Але быў адзін паказчык, па якім мы адставалі: узровень нацыянальнай свядомасці. Прайшло 20 гадоў, і гэты паказчык аказаўся галоўным. Таму нельга казаць, што праблема ў народзе. 200 гадоў знаходжання пад расійскай акупацыяй нельга выкрасліць з ментальнасці і ставіць у віну народу. А вось эліта вінаватая.

У 1993 годзе 80% першакласнікаў пайшлі ў беларускія школы, хаця вучыліся па рускамоўных падручніках. Сёння – вялізная праблема стварыць у 2-мільённай сталіцы незалежнай Беларусі беларускамоўную групу ў дзіцячым садку.

Недамоваздольны Шушкевіч


З Кебічам можна было мець справу, а вось з Шушкевічам ніводнай праблемы вырашыць было немагчыма. Аднак атачэнне Кебіча было адскім. Змяніць гэтую сітуацыю можна было, толькі змяніўшы ўладу. І мы ў 1991 годзе пасля здыбыцця незалежнасці прапанавалі правесці выбары. Мы сабралі паўмільёны подпісаў за рэферэндум і пайшлі да Шушкевіча, які сказаў «не». Але да кастрычніка 1992 года людзям стала не да палітыкі, бо эканоміка развальвалася. Мы змаглі вывесці пад сцены Дома ўраду толькі каля 5 – 6 тысяч чалавек. Шушкевіч зрабіў усё, каб рэферэндум быў правалены. І Вярхоўны Савет з партыйных генералаў у 1994 годзе прыняў Канстытуцыю з прэзідэнцтвам. Мы выступалі супраць прэзідэнцтва, бо разумелі, што будзе абраны «не наш» чалавек. 4 чэрвеня 1993 года была створана антыкарупцыйная камісія, і Станіслаў Станіслававіч сказаў, што вельмі хоча вылучыць на пасаду яе старшыні Лукашэнку. Хаця па рэгламенце ён не павінен быў так рабіць. Як я цяпер разумею, пытанне з прэзідэнцтвам было вырашана ўжо тады.

У жніўні 1993 года на з’ездзе народаў СССР Лукашэнка сказаў, што гатовы на каленях паўзці ў Расію. У адказ Васіль Быкаў надрукаваў артыкул, у якім пісаў, што дзеля ўлады некаторыя аб’яднаюцца нават з д’яблам. Мы праз два тыдні запатрабавалі пазбавіць Лукашэнкку дэпутацкіх паўнамоцтваў, але Шушкевіч нават не паставіў гэта на галасаванне.

Я вельмі паважаю Станіслава Шушкевіча як чалавека. Так, у яго былі добрыя адносіны з Лукашэнкам, але я адрынаю версію, што ён быў завербаваны КДБ. Станіслаў Станіслававіч – чалавек імпульсу. Ён не змог пралічыць, што будзе, калі паставіць такога чалавека на кіруючую пазіцыю. Гэта была спантанная рэакцыя.
 

Каб пазбегнуць анэксіі, павінны быць пратэсты ў грамадстве


На сітуацыю (у якой апынулася Беларусь – НЧ), спрацавала нізкая нацыянальная свядомасць насельніцтва і адсутнасць салідарнасці ды неўсведамленне нацыянальных каштоўнасцей нашай нацыянальнай элітай. Многія дэпутаты глядзелі на дэпутацтва як на спосаб азалаціцца. Хаця былі і выключэнні.

Пуцін можа «абламаць сабе зубы» тым, што проста не «пераварыць» гэтую (беларускую. – НЧ) тэрыторыю. Паглядзіце, што адбываецца з Крымам: недабудаваныя дарогі, усё развальваецца. Паводле «Левада-цэнтру», рэйтынг Пуціна ўпаў больш, чым на чвэрць. Але, каб пазбегнуць анэксіі, павінны быць пратэсты супраць яе ў грамадстве. 

Я думаю, у цяперашнім урадзе ёсць дзяржаўнікі. Такія людзі ёсць, але яны не адыгрываюць вялікай ролі. Існуюць розныя версіі: што ўсім кіруе Масква, альбо што Лукашэнка сам прымае нейкія рашэнні. Я думаю, што ў большай ступені Лукашэнка вызначае ўсё сам, але, безумоўна, абапіраецца на кансультацыі спецслужбаў, і яны адыгрываюць большую ролю, чым урад. Гэта савецкая мадэль, яна вельмі небяспечная: калі нешта адбываецца з кіраўніком дзяржавы, у гэтым выпадку сітуацыя можа быць абсалютна непрагназаванай. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-10-16 22:46:33
Ну тое, што НЧ праінфармавала сваіх бел-чырвона-белых чытачоў аб візіце амерыканскага прапагандыста гэта добра. Яны зараз да трэццяга яго прышэсця будуць ташчыцца ад яго цытат і ксёнжак праўды і нічога акрамя праўды падчас таго так званага адраджэння. Адна ксёнжка пра галадоўку-1995 чаго каштуе!

Усе байкі адраджэнцаў ёсць на Свабодзе. Калі іх пераказаць каротка, то атрымаецца такі аповяд: гэтыя былі вінаватыя і тыя. А мы? А вы хто? Мы гэбнюкі, камуністы і лукашысты? Вы тем более виноваты в поражении адраджэння. Ну і Крэмль разам з ФСБ да кучы. Ўсе вінаватыя, акрамя кіраўнікоў так званага адраджэння.

Падчас Вялікага Бел-Чырвона-Белага Сьвяткавання 25 годдзя незалежнасці Беларусі на Свабодзе (пару гадоў таму), ў інтэрв'ю Ганне Соўсь Зянон Пазьняк сказаў: "Сілы, каб узяць уладу, ужо не было."
А я тады ж дадаў каментар, які вісіць на Свабодзе:

Сілы, каб узяць уладу, ужо не было, але дабегчы ледзь не да канадскай мяжы ўсё ж хапіла.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-17 07:43:34
Паводле Википедии.RU Сяргей Навумчык супрацоўнічаў з Свабодай з 1990 году. То бок 28 гадовы пацан адначасова працаваў у ВС 12 скл і на амерыканскую Свабоду. Ў вясну 1996 трыццаці чатырох гадовы змагар-адраджэнец ПЕРШЫМ з адраджэнцаў збег за бугор, кінуўшы народ, БНФ і адраджэнне, атрымаў палітычны прытулак у ЗША, стаў працаваць на Свабодзе і затым атрымаў грамадзянства ЗША. Мы, уцекачы-эмігранты, добра ведаем, што мець працу ў замежжы - гэта мець усё. Галоўная за бугром - мець працу.

Так сталася, што Свабода, з-за яе блізкага размяшчэння да амерыканскай касы, стала рупарам пасля адраджэнскага апазіцыйнага часу. Ад яе мы пачулі праўду пра адраджэнне і нічога акрамя праўды. Свабода упершыню надрукавана маю іншую думку аб адраджэнні і першай мяне заблакавала.
Блізкасць радыё да амерыканскай касы апердзяліла ўсю пасля адраджэнскую палітыку б-ч-б апазіцыі на ўвесь лукашысцкі час і нажаль выключыла з свядомасці апазіцыйнай моладзі такія паняцці як праўда, дэмакратыя, свабода слова і інш
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-17 08:45:29
З Сяргеям Навумчыкам тут у Штатах сустракаўся на імпрэзах беларусаў і некалькі разоў выпадкова ў Брукліне на вуліцы. Не здароўкаліся, не размаўлялі.
З Зянонам Пазьняком я сустракаўся шмат разоў, здароўкаліся, размаўлялі, ў тым ліку по душам тэт-а-тэт. У выніку апошніх размоў я прыйшоў да высновы, што Зянон Станіслававіч ВЯДОМЫ, а вось вядучы ў гэтай салодкай адраджэнскай парачцы Сяргей Навумчык. ИМХО.

Вось такім было наша адраджэнне до, во время и после адраджэння.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-18 08:02:29
Мой адказ на камент на фб форуму НЧ:

В Штатах все наши! Ўсе хто змагаўся змагнёй за змагню. Але вы няправільна разумееце палітыку партыі і ўраду. Ў 1996 за паўгода да рэферэндуму, мяркую, НЕХТА выпадкова папярэдзіў змагароў Навумчыка і як следства Пазьняка, аб тым, што пара рабіць ногі на Захад. Гэты ж НЕХТА пазней, пад шум колаў, маўляў, на Беларусі рэжым ды дыктатура, перасунуў цэлую армію беларускіх кадэбістаў-адраджэнцаў і ўкараніў іх на тым Дзікім Захадзе ў якасці спяшчыў агентаў Канторы. Перад рэферэндумныя падзеі 1996, акрамя пазначаннага вышэй папярэджвання КІМСЬЦІ, застаюцца тайнай. Па адной маёй версіі план ТРИ РУССКИХ БОГАТЫРЯ гэта цалкам крамлёўская распрацоўка, а па другой цалкам наша беларуская, з удзелам сп сп Мясніковіча і Латыпава, а непасрэдны выканаўца Лукашэнка + тры расейскія асілка, каб адцягнуць увагу беларускай нелукашэнкаўскай эліты таго часу.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-18 08:02:46
Зянон Станіслававіч з'явіўся пазней у 2001 і 2006, каб праз свой удзел і ўдзел сваіх паплечнікаў у тагачасных прэзідэнцкіх кампаніях легітымізаваць аж на 14 гадоў з 24 лістапада 1996 года да 19 снежня 2010 года ненавісны яму рэжым Лукашэнкі, ад якога ён і Навумчык збеглі ў вясну 1996 года.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-29 09:34:10
С.Навумчык: "Мы сабралі паўмільёны подпісаў за рэферэндум і пайшлі да Шушкевіча, які сказаў «не»."

Бачыце як будучыя дэзерціры перавялі стрэлкі на Шушкевіча, які тады быў "генерал без войску". А вось бел-чырвона-белыя у 1992 мелі "армію" з 450тыс "штыкоў"-паплечнікаў, але той момант ісціны стварэння двухпартыйнай дэмакратыі БНФ і КПБ прафукалі.

Профессор Шушкевич спец в научном деле как ученый. Но как белорусский политик он был никто по одной причине: за спиной у него не было политической силы = партии и тем более партии власти. Он был "свадебным генералом" в ВС, но не был Председателем ВС в смысле властелином, он не обладал властью.

- Стан Станыч, завтра Клинтон прилетает. Сгоняй в аэропорт, встреть парня, Минск покажи, винца с ним выпьешь за обедом.
- ОК.
- Стан Станыч, вчера ВС принял 50 законов и 500 постановлений. Подпиши.
- ОК.

Не к Шушкевичу в 1992 надо было идти адраджэнцам, а к уборщице ВС тёте Мане. Яна памагла б дэзерцірам адрадзіцца. Сто пудоў.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-29 22:05:07
Маленькае рэдагаванне фіналу:

Не к Шушкевичу в 1992 надо было идти адраджэнцам, а к уборщице ВС тёте Мане. Яна памагла б будучым дэзерцірам адрадзіцца. Мокрой тряпкой гнала б змагароў-адраджэнцаў з ВС аж да канадскай мяжы, а адтуль да Свабоды. Сто пудоў.

Каментаваць