Сяргей Пальчэўскі таксама на волі! (+відэа)

Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку Барыс Гарэцкі.

Паводле Гарэцкага, Сяргей Пальчэўскі ўжо знаходзіцца ў сябе дома. Ягоныя сваякі пазванілі Змітру Дашкевічу дахаты і паведамілі пра вызваленне. Сам Сяргей пакуль не камунікую з журналістамі. 

Шчыра радуемся за Сяргея і яго родных! Спадзяемся, што пра падрабязнасці распавядзём пазней.

Дарэчы, цяпер 18 красавіка Сяргей адзначыць свой 31-шы Дзень народзінаў не за кратамі!

У першым інтэрв'ю Радыё Свабода Сяргей паведаміў, што яго вызвалілі а 19.00.

https://www.facebook.com/rsrc.php/v3/y4/r/-PAXP-deijE.gif

У мінулую пятніцу яго з турмы на Валадарскага перавялі ў турму КДБ. Увесь час арышту Пальчэўскі сядзеў на Валадарскага.

Ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Наконт абыходжаньня з ім у турме, Сяргей Пальчэўскі сказаў, што яму няма з чым параўноўваць, бо раней ён не сядзеў. Яго не білі.

Яму ў турму выпісалі незалежныя газэты. З іх ён даведаўся пра затрыманні людзей па справе «Белага легіёну». Гэтую справу ён лічыць палітычнай і не верыць, што гэтыя людзі рыхтавалі рэвалюцыю.

Пра далейшыя планы кажа, што будзе рабіць тое самае, што рабіў і раней.

Сяргей Пальчэўскі набыў вядомасьць сваім удзелам у абароне Курапатаў падчас спрбы пабудаваць там Бізнэс-цэнтар.




Каментаваць