СК пацвердзіў затрыманне галоўнага анестэзіёлага-рэаніматолага краіны

Супраць Аляксандра Дзядзько расследуюць крымінальную справу.

— Следчым камітэтам узбуджана і расследуецца крымінальная справа ў дачыненні Аляксандра Дзядзько па фактах атрымання хабару ад прадстаўнікоў камерцыйных структур за рашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у ягоную кампетэнцыю, — паведаміў афіцыйны прадстаўнік СК Сяргей Кабаковіч.

Галоўны анестэзіёлаг-рэаніматолаг краіны быў затрыманы 15 мая.

Аляксандр Міхайлавіч Дзядзько ў медыцыне 36 год, у 1998 годзе ён стаў загадчыкам аддзялення анестэзіялогіі 9-й гарадской лякарні. Увясну 2008 года Дзядзько разам з калегамі выканаў першую аперацыю па перасадцы печані. Ён лаўрэат Дзяржаўнай прэміі за распрацоўку і ўкараненне тэхналогій трансплантацыі органаў у дзяцей і дарослых.

Паводле TUT.BY.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!