Скаргу іранца, якому на радзіме пагражае смяротная кара, будуць разглядаць у панядзелак

Аб гэтым паведамляе праваабарончая арганізацыя Human Constanta.
Мехрдад Джамшыдзіян — іранец, якому пагражае экстрадыцыя з Беларусі па патрабаванні Ірана праз падазрэнні ў забойстве. Мехрдад жыве ў Беларусі ўжо 7 год. У 2012 годзе ў Іране забілі ягоную маці і брата. Па матэрыялах следства гэта адбылося ў верасні, калі Мехрдад быў у Беларусі. Аднак яго ўсе роўна пачалі падазраваць у гэтым забойстве.
Усе сем год праваабаронцы змагаліся за яго лёс. Яго ўжо спрабавалі дэпартаваць, некалькі разоў арыштоўвалі, пазбаўлялі віду на жыхарства, не даюць грамадзянства і статус уцекача. Апошні раз яго затрымалі ў чэрвені 2018 года і па сённяшні дзень ён знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна. У турме ў Мехрдада здарыўся сардэчны прыступ.

Пасля таго як у ягоную абарону і супраць дэпартацыі было сабрана больш за 1 тысяча подпісаў, справа, нібыта, зрушылася з мёртвай кропкі. На панядзелак назначаны разгляд ягонай скаргі на рашэнне аб дэпартацыі. Паседжанне мусіць пачацца ў 10.00, 15 красавіка, у судзе Маскоўскага раёну г.Мінска. (пр. Газеты "Праўда", 27).

Зараз вельмі важна падтрымаць Мехрдада і паказаць, што мы сочым за ягонай сітуацыяй. Праваабаронцы заклікаюць прыйсці на ягоны суд.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!