Скрабец ідзе ў прэзідэнты

«Выбары ў мясцовыя саветы я выкарыстоўваю як пляцоўку для падрыхтоўкі да прэзідэнцкіх выбараў», — кажа палітык.

Сяргей Скрабец балатуецца ў дэпутаты Мінгарсавета, але адзначае, што вынік свайго ўдзелу ў гэтай кампаніі яго мала хвалюе.

«Немагчыма правесці паўнацэнную кампанію, бо выбарчыя фонды зусім малыя, ёсць абмежаванні па фінансах. А без грошай як арганізаваць нармальную агітацыю? Таму, натуральна, уся гэтая кампанія знаходзіцца ў нейкім вяла цякучым працэсе, які ідзе сам па сабе. Ды і які сэнс наогул праводзіць нейкую агітацыю, калі ведаеш, што кандыдат па тваёй акрузе ўжо вызначаны? Я, напрыклад, хацеў бы памыліцца, але загадзя ведаю, каго абяруць на маёй акрузе – дзеючага дэпутата Менгарсавета», — адзначае Скрабец.

Які ж тады сэнс вашага ўдзелу ў выбарах?

«На наступных прэзідэнцкіх выбарах я збіраюся выставіць сваю кандыдатуру, таму цяперашняя кампанія – гэта як падрыхтоўчая пляцоўка. Трэба праверыць сваю каманду, адпрацаваць некаторыя моманты. А траціць грошы на вецер зараз – такой мэты няма.» — дадае палітык.



Паводле Радыё Рацыя



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-02-14 20:42:46
Некалі гэты змагар прасіў палітычны прытулак у Пуціна. Вось стане беларускім прэідэнтам, сустрэніцца з Уладзімірам Уладзіміравічам, ды асабіста перадасць паперу з просьбай аб палітычным прытулку ў РФ. Пацешны змагар.

Больш цікавага на «Новым Часе»: