Следчы Камітэт адмовіўся заводзіць справу супраць Лукашэнкі

Следчы камітэт адмовіўся ўзбуджаць справу па ч. 3 арт. 357 КК (Змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады, якія прывялі да гібелі людзей цi звязаныя з забойствам) у дачыненні да грамадзяніна Аляксандра Лукашэнкі.
Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміў старшыня руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

«Можна зразумець, чаму. Бо па гэтым артыкуле і добрую палову супрацоўнікаў СК давядзецца прыцягнуць у якасці саўдзельнікаў.

На думку СК зварот (насамрэч была пададзена заява) носіць агульны характар. Напэўна, лічаць, што фактаў і доказаў не дастаткова.

Насамрэч доказная база напаўняецца кожны дзень. І справа абавязкова атрымае ход. Ужо пры новай уладзе», — заключыў Губарэвіч.

Фота з фэйсбука Юрыя Губарэвіча

Фота з фэйсбука Юрыя Губарэвіча

Дзеянні, прадугледжаныя 3-яй часткай 357 артыкула КК, караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад дзесяці да дваццаці пяці гадоў, або пажыццёвым зняволеннем, або смяротным пакараннем.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: