СМІ: Беларусь паставіць у Азербайджан «Паланэз»

Сёлета Беларусь можа пачаць пастаўкі ў Азербайджан сістэмы залпавага агню «Паланэз».

Пра гэта піша расійскае выданне “Коммерсант”, якое спасылаецца на топ-менеджараў расійскай абарончай прамысловасці. Дакументы ўжо амаль падрыхтаваныя, вырашаюцца фінансавыя пытанні. Вядома, што кантракт прадугледжвае пастаўку 10 “Паланэзаў”.

Аналітыкі адзначаюць, што гэтую здзелку можна разглядаць, як адказ Баку на пастаўкі Расіяй у Арменію аператыўна-тактычных сістэм “Іскандэр”. Як вядома, адносіны паміж Баку і Ерэванам напружаныя з-за карабахскай праблемы.

Упершыню беларуская сістэма залпавага агню была прадэманстравана на Дзень Перамогі ў 2015 годзе. У наступным годзе яна паступіла на ўзбраенне беларускага войска. Ракеты “Паланэза” былі здольныя нанесці ўдар на адлегласці 200 кіламетраў, пасля мадэрнізацыі яна павялічыцца да 300 км.

euroradio.fm



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: